Стан : Страчана
Шыфр : 212Г000616
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1775
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_і_кляштар_францысканцаў_(Полацк)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры барока ў г. Полацку. Пабудаваны на правым беразе Заходняй Дзвіны (сучасная вул. Ніжне-Пакроўская, 20). Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Комплекс складаўся з касцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у былым жылым корпусе кляштара размешчана адміністацыйная ўстанова.

== Гісторыя ==
Драўляны кляштар быў узведзены ў 1628 г. па фундацыі Тэафіла і Крысціны Храпавацкіх. Мураваны касцёл Святога Антонія пабудаваны ў 1763—1775 гг.
У 1778 г. пабудаваны мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане жылы корпус, які шчыльна прылягаў да касцёла.

У 1833 г. кляштар быў закрыты, касцёл і жылы корпус перададзеныя праваслаўнаму ведамству. Пазней будынак касцёла зруйнавалі, а ў канцы XIX ст. на яго месцы пабудаваны двухпавярховы будынак з частковым выкарыстаннем сцен і сутарэнняў, на фасадах былі паўтораны архітэктурныя дэталі жылога корпуса.

У 1917 г. ў будынку размяшчаўся Полацкі камітэт РСДРП. У 1978 г. па доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У Другую сусветную вайну будынак, узведзены на месцы касцёла быў разбураны.

== Архітэктура ==

=== Касцёл ===
Касцёл — трохнефны дзвюхвежавы з вежачкай над галоўным алтаром храм (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрыты двухсхільным дахам з чарапічным накрыцдём. Паміж трох’яруснымі вежачкамі знаходзіўся трохвугольны франтон. Па баках асноўнага аб’ёму было две сакрысціі. Над бабінцам былі хоры, дзе размяшчаўся арганна дзесяць галасоў. Галоўны алтар і чатыры дадатковыя былі выкананы з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 г.).

=== Жылы корпус ===

Двухпавярховы ў плане прамавугольны будынак з бакавым рызалітам (на дваровым фасадзе). Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Плоскасці сцен надзелены карнізным паяском, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, па 2-м паверсе з дэкаратыўнымі нішамі. Унутраная планіроўка зменена. Пакрыты дахоўкай, з боку ўнутранага панадворку чатыры дахавыя акны. Будынак — помнік архітэктуры барока.
У сярэдзіне 19 ст. жылы корпус прыстасаваны пад адміністрацыйную ўстанову. У пачатку 1990-х гг. частка будынка выкарыстоўвалася адміністрацыйнай установай, частка адведзена пад жыллё.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Полацкі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
1843. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Стан : Страчана
Шыфр : 212Г000616
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1775
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_і_кляштар_францысканцаў_(Полацк)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.