
Помнік Францішку Багушэвічу — помнік класіку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна.
Пастаўлены ў 1958 г. ў скверы. Аўтарам помніка стаў скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст вышынёй 0,9 м па пастаменце вышынёй 2,16 м з 2 неапрацаваных глыб чырвонага граніту. Рысы твару перададзены з партрэтным падабенствам: высокі лоб, шырокая барада, вусы, цвёрды сканцэнтраваны позірк. Сурдут з высокай засцежкай, пакінуты па плечы плашч дапаўпяюць характарыстыку вобраза. Каля помніка — кветнікі і дэкаратыўныя кусты.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.