Шыфр : 213Д000108
Датаванне : 1955
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Канстанціну_Сяргеевічу_Заслонаву_(Орша)

Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву — помнік на пероне чыгуначнага вакзала ў Оршы. Пастаўлены ў 1955 годзе побач з магілай К. С. Заслонава і яго ад’ютанта Я. В. Коржаня, на якой была ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар С. Селіханаў і архітэктар Г. Сысоеў.

== Апісанне ==

Бронзавая фігура К. С. Заслонава вышынёй 3,2 м пастаўлена на чырвоным гранітным пастаменце строга прамавугольнай формы, вышыня якога складае 3,3 м. Корпус павернуты направа, правая рука сціскае борт курткі, левая апушчана. Валявы паварот галавы, энергічны ўпор злёгку расстаўленых ног, буйныя мужныя рысы твару ствараюць выразную характарыстыку героя, даюць адчуць яго маральную сілу. Захоўваючы жыццёвую канкрэтнасць вобраза, скульптар перадае абагульненыя рысы партызана — мужнасць, сабранасць, упэўненасць у справядлівасці сваёй справы. На пастаменце з двухступеньчатай асновай — бронзавая пяцівугольная зорка і надпіс «К. С. Заслонаў».

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

== Славутасці ==

На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву (Орша)

Шыфр : 213Д000108
Датаванне : 1955
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Канстанціну_Сяргеевічу_Заслонаву_(Орша)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты