Шыфр : 412Д000471
Датаванне : 1958
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Кастусю_Каліноўскаму_(Свіслач)

Помнік Кастусю Каліноўскаму — помнік у г. Свіслачы, прысвечаны рэвалюцыянеру-дэмакрату, кіраўніку паўстання 1863—1864 гг. і нацыянальнаму герою Беларусі і Літвы
Кастусю Каліноўскаму, які ў 1855 годзе скончыў Свіслацкую гімназію. Размешчаны па вул. Леніна каля будынка сярэдняй школы.
Помнік устаноўлены ў 1958 годзе і такім чынам з’яўляецца першым і адзіным (станам на 2019 г.) помнікам К. Каліноўскаму на тэрыторыі Беларусі.

== Апісанне ==
Аўтар помніка — скульптар Заір Азгур. Пагрудны бронзавы бюст К. Каліноўскага вышынёй 1,05 м пастаўлены на высокім 3-мятровым пастаменце пірамідальнай формы. Стрыманы парыў, гордая незалежнасць, духоўная актыўнасць героя перададзены ў павароце галавы, смелым позірку, у рысах твару. Кампазіцыя бюста ажыўлена рухам рукі, якая трымаецца за штрыфель фрака. Старанная прапрацоўка форм, дэталей касцюма — фрак, шырокі гальштук — надае вобліку жыццёвую канкрэтнасць і верагоднасць.

== Гл. таксама ==
Помнік Рамуальду Траўгуту (Свіслач)

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 412Д000471
Датаванне : 1958
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Кастусю_Каліноўскаму_(Свіслач)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты