Шыфр : 412Д000067
Архітэктурны стыль : ампір
Датаванне : 1839
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_на_магіле_Анджэя_Снядэцкага

Помнік на магіле Анджэя Снядэцкага — надмагільны помнік на вясковых могілках у в. Гароднікі Ашмянскага раёна, побач з капліцай. Помнік пастаўлены на магіле знакамітага навукоўца Андрэя Снядэцкага, якога называлі «бацькам польскай хіміі», прафесара Віленскага ўніверсітэта, медыка і эсэіста. Помнік Снядэцкага ў Гародніках з’яўляецца адным з найлепшых надмагілляў свайго перыяду ў Беларусі, што дайшлі да нашых дзён. Незвычайна яно і тым, што ад моманту ўсталявання яму надавалася даволі шмат увагі, таму да нашых дзён дайшлі яго выявы з розных перыядаў.
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 2-й катэгорыі прысвоены помніку рашэннем Рады 28.08.2003 № 88 і пастановай Савета Міністраў 14.05.2007 № 578.

== Гісторыя ==

Андрэй Снядэцкі памёр пасля доўгай хваробы 11 мая 1838 г. у Вільні, на вуліцы Вялікай, у так званым Доме Франка (сёння вул. Дзіджоі, 1), дзе ён пражываў з 1823 г. На чацвёрты дзень, 15 мая, яго труна была перанесена ва ўніверсітэцкі касцёл Св. Янаў. Жалобнае набажэнства адправіў біскуп Цывінскі, у ім узялі ўдзел прадстаўнікі духоўнай акадэміі, дыцэзіяльнай семінарыі, усіх размешчаных у Вільні кляштараў. У некралогу Снядэцкага паведамлялася, што ў жалобных мерапрыемствах узялі ўдзел 20 тысяч чалавек, (праўда, у пазнейшых крыніцах называлася і больш сціплая лічба — некалькі тысяч). На другі дзень, 16 мая, жалобныя мерапрыемствы працягнуліся. Імшу правёў біскуп Клагевіч, пасля чаго пахавальнае казанне прачытаў кс. Людвіг Габрыэль Трынкоўскі. Па яе завяршэнні труна з целам Андрэя Снядэцкага адправілася ў свой апошні шлях. Студэнты памерлага прафесара пранеслі яе на плячах праз увесь горад, праз Вострую браму да таго месца, дзе дарога паварочвала на Ашмяны. Тут труна была перакладзена на воз і працягнула свой далейшы шлях да родавага маёнтка, тут жа рукамі студэнтаў быў насыпаны курган, за якім замацавалася назва «Анджэёўка» (польск.: Jędrzejówka). Да нашага часу ён не захаваўся.

Цела Андрэя Снядэцкага быў перавезены ў маёнтак сваёй сям’і Болтуп побач з якім і быў пахаваны на невялічкіх могілках в. Гароднікі, каля магілы сваёй жонкі Канстанцыі, памерлай у 1830 г. Праз год яго сын, Юзаф Снядэцкі, ушанаваў памяць бацькі і маці, паставіўшы над іх магілай помнік з белага мармуру. Гэты факт асобна адзначаўся ў большасці публікацый, прысвечаных славутаму навукоўцу, што сведчыць пра значэнне, якое сучаснікі яму надавалі. Магілы Канстанцыі і Андрэя Снядэцкіх аказаліся апошнімі пахаваннямі прадстаўнікоў роду на могілках — астатніх Снядэцкіх ужо хавалі ў крыпце новага драўлянага касцёла, пабудаванага ў 1864 г.
У маі 1876 г. маёнтак Болтуп наведаў Напалеон Орда. 20 мая ён намаляваў сядзібны дом Снядэцкіх, 21 мая — могілкі ў Гародніках. Створаная ім акварэль з’яўляецца першай вядомай нам выявай помніка Андрэя Снядэцкага і дазваляе ўявіць яго выгляд у гістарычным ландшафце XIX ст.. Помнік, як і сёння, акружаны агароджай, якая, верагодна, была пастаўлена ў адзін з ім час. Могілкі амаль пустыя, толькі справа намаляваны тры магільныя насыпы з малымі драўлянымі крыжамі — верагодна, пахаванні сялян і слуг. Крыху далей, за дрэвамі бачны касцёл. Могілкі абнесены агароджай і маюць невялікі дрэвастой. Нягледзячы на тое, што помнік кампазіцыйна займае толькі левую частку выявы, менавіта ён з’яўляецца асноўным аб’ектам малюнка, пра што сведч

Шыфр : 412Д000067
Архітэктурны стыль : ампір
Датаванне : 1839
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_на_магіле_Анджэя_Снядэцкага
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.