Шыфр : 213Ж000052
Датаванне : 1956
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Уладзіміру_Ільічу_Леніну_(Віцебск)

Помнік У. І. Леніну — помнік, знаходзіцца на плошчы імя Леніна, каля будынка абласной філармоніі.
Пастаўлены ў 1956 годзе на месцы знішчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны (першы помнік Леніну быў пастаўлены ў горадзе ў 1930 г.). Аўтары — скульптары Г. Арапаў і М. Алешчанка, архітэктар П. Юрчанка. Матэрыялы — бронза і чорны мармур; агульная вышыня помніка 9,6 м, вышыня фігуры 4,4 м.
Скульптурная фігура У. I. Леніна ва ўвесь рост пастаўлена на чатырохгранны пастамент са ступеньчатым стылабатам, які абліцаваны лабрадарытавымі плітамі. У правай сагнутай руцэ кепка, левая выцягнута ўперад: У. I. Ленін выступае з прамовай. Помнік удала ўпісваецца ў архітэктурны ансамбль плошчы.

== Літаратура ==

Ленину В. И. памятники // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.].- Мн., 1988. — С. 220.
Церашчатава, В. В. Помнік Леніну / В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 78—79.

Шыфр : 213Ж000052
Датаванне : 1956
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Помнік_Уладзіміру_Ільічу_Леніну_(Віцебск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings