
Катэгорыя :
Мемарыльныя аб'екты / Помнікі
Тып :
збудаванне / помнік
Месца :
Мінская вобласць / Маладзечанскі раён / Маладзечна
Датаванне : 1958
Помнік У. В. Леніну ў Маладзечне. Устаноўлены ў 1958 годзе плошчы Леніна (цяпер Цэнтральнай), перад будынкам палітэхнікума. Аўтары — скульптар Заір Азгур, архітэктар Аляксандр Старчай.
Апісанне
Вырашаны ў традыцыях савецкай манументальнай скульптуры 1950-х гадоў, вызначаецца выразнасцю сілуэта і стараннай прапрацоўкай дэталей. Агульная вышыня помніка складае 6,25 м, скульптуры — 4,75 м. Беражліва перададзены партрэтныя рысы правадыра. Стрыманыя пластычныя формы надаюць бронзавай скульптуры велічнасць і ўрачыстасць. Яе кампазіцыйнай будове адпавядае расшыраны ўніз п’едэстал з чорнага граніту. Гарызанталі выцягнутых лесвічных прыступак звязваюць манумент з узроўнем плошчы. Абапал высаджаны блакітныя елкі.
Літаратура
- Л. Г. Лапцэвіч. 1624. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Катэгорыя :
Мемарыльныя аб'екты / Помнікі
Тып :
збудаванне / помнік
Месца :
Мінская вобласць / Маладзечанскі раён / Маладзечна
Датаванне : 1958