
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — бронзавы помнік у Мінску, устаноўлены перад Домам урада на плошчы Незалежнасці. Прысвечаны расійскаму і савецкаму палітычнаму і дзяржаўнаму дзеячу, рэвалюцыянеру, стваральніку партыі бальшавікоў, аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, старшыні Савета Народных Камісараў РСФСР і СССР Уладзіміру Леніну. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.
== Гісторыя ==
Помнік быў адкрыты 7 кастрычніка 1933 года. Аўтары помніка — скульптар М. Г. Манізер і архітэктар І. Р. Лангбард. Фігура Леніна вышынёй 7 м адліта з бронзы, пастамент выкананы з чорнага лабрадарыту. З чатырох бакоў масіўнага пастамента гарэльефы: «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі». У. І. Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на Заходні фронт. Помнік з’яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі Дома ўрада і прылеглай да яго плошчы.
Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі скульптуру. Адноўлена была ў 1945 годзе, адліта па ўцалелых формах, якія захаваліся ў майстэрні М. Г. Манізера ў Ленінградзе.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
Дом правительства Республики Беларусь / И. И. Сацукевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 417