Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у цэнтры Брэста, мастацка-кампазіцыйны акцэнт плошчы Леніна.

Усталяваны ў 1958 годзе. Аўтары — скульптар Міхаіл Іванавіч Ластачкін, архітэктар Георгій Уладзіміравіч Заборскі. Уяўляе сабой бронзавую фігуру У. І. Леніна (вышыня 3,18 м) на вертыкальным пастаменце (6 м) са ступенчастым стылабатам. Пастамент з граніту. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

== Літаратура ==

Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.