Каля будынка аддзялення сувязі і праўлення калгаса на ўшанаванне памяці 173 землякоў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны, у 1973 годзе пастаўлены помнік (скульптар М. Якавенка; бетон, мармуровая крошка; вышыня скульптуры 2,5 м, стэлы 6 м). Складаецца з 2 частак — скульптуры маці ў жалобе і стэлы з прозвішчамі загінулых. Укленчаная жаночая фігура размешчана каля стэлы і павернутая да яе. У руках, складзеных накрыж на грудзях, сціплая палявая кветка. Мяккія складкі хусткі паўтараюць рух фігуры. Адзіны аб’ём пластычнай абагульненай скульптуры падпарадкаваны плаўнаму рытму. Каля помніка пляцоўка, вакол якой разбіты газон.

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты