Шыфр : 112Г000060
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Праабражэнскі_касцёл_(Новая_Мыш)

Навамышскі Праабражэнскі касцёл — помнік архітэктуры класіцызму, у цэнтры вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1825 (1824?) г. з цэглы на месцы згарэўшага драўлянага касцёла 1641 г., пастаўленага падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Казімірам Львом Сапегам. Касцёл абгароджаны парканам з 3-арачнай мураванай брамай, выкананай у неарус-кім стылі. У вуглу агарсйжы перад касцёлам пастаўлена драўляная 2-ярусная шатровая званіца. Дзейнічае.

== Архітэктура ==
Вырашаны адзіным прамавугольным у плане аб’ёмам, накрытым 2-схільным дахам з вальмамі над 3-граннай апсідай. Галоўны фасад вылучаны порцікам з 4 парамі калон і высокім трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Цэнтр даху на галоўным фасадзе завершаны шатровым ліхтарыкам.

=== Інтэр’ер ===
Шырыкі неф касцёла з самастойнымі аб’ёмамі 2-ярумных сакрысцій перакрыты лучковым драўляным скляпеннем. У інтэр’еры арган, дэкарыраваны ў стыді ракако (1762 г.). У канцы XIX — пачатку XX стст. у касцёле ўстаноўлены 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў XVII ст. (перабудаваны і ўпрыгожаны скульптурамі ў XVIII—XIX стст.), і амбон 1745 г. у стылі ракако (усе перанесены з Нясвіжскага касцёла бенедыкцінак.

Галоўны алтар 2-ярусны, на высокім цокалі, сярод матываў разьбы: вінаградная лаза з гронкамі, разеткі, ракавіны, пальметы, акант, пуцці. Значную цікавасць уяўляе шэраг скульптур галоўнага алтара. Сярод іх — Св. Схаластыка, Св. Бенедыкт, Марыя з дзіцем. Скульптура Марыя з дзіцем знаходзіцца ў арачнай нішы праёма другога яруса, Бенедыкта і Схаластыкі — на бакавых кансолях. У трактоўцы гэтых вобразаў адчуваецца імкненне скульптара адысці ад некаторай ідэалізацыі і нават пэўнай спешчанасці выяў «мяккага стылю», што асабліва ярка выяўлена ў скульптуры Марыя з дзіцем. У адной руцэ яе скіпетр, на другой сядзіц

Шыфр : 112Г000060
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1825
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Праабражэнскі_касцёл_(Новая_Мыш)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings