
Прафесарскі корпус — будынак у г. Горкі, знаходзіцца на паўночай ускраіне ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
== Архітэктура ==
Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак з высокім паўпадвалам, у плане прамавугольны. Сіметрычныя фасады вылучаны рызалітамі, аформлены па вуглах руставанымі лапаткамі. Над рызалітам галоўнага фасада — ступеньчаты атык з арнаментам на карнізе. 1-ы паверх аддзелены ад 2-га карнізам, на галоўным фасадзе гарызантальна руставаны. Сцены на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў члянёны лапаткамі. Аконныя праёмы ў ліштвах. У цэнтральнай часцы будынка ў межах рызалітаў 2 лесвічныя клеткі.
== Літаратура ==
868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
