Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. Пабудаваны на паўночнай ускраіне Пружан паводле праекту архітэктара Лянцы. Належала пружанскаму маршалку В. Швыкоўскаму.
== Архітэктура ==
Ансамбль сядзібы ўключае мураваную гасподу стылізаванага італьянскага рэнесансу, да якой з боку гораду вядзе шырокая алея, дзве мураваныя афіцыны па баках ад яе і парк пейзажнага тыпу.
Сіметрычная кампазіцыя гасподы складаецца з рознавялікіх аб’ёмаў, аб’яднаных аднапавярховым корпусам. У заходняй частцы — двухпавярховы аб’ём з эркерам, з усходняга боку да яго прылягае квадратная ў плане вежа, з заходняга — аднапавярховая прыбудова з паўкруглай верандай, з паўночнага — трохпавярховы аб’ём. Усходняя частка гасподы — двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус, тарэц якога выступае на паўднёвым фасадзе невялікім рызалітам, завершаным шчытом. Усе аб’ёмы маюць пакатыя дахі. З боку паўночнага фасада, арыентаванага на парк, — вялікая тэраса з перакрыццем на дзвюх калонках. Планіроўка анфіладная. Інтэр’ер аздоблены ляпнымі прафіляванымі карнізамі, камінамі і інш.
== Па