Шыфр : 213Г000038
Датаванне : сярэдзіна ХХ стагоддзя, 1954 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Прывакзальная_плошча_(Віцебск)

Прывакзальная плошча — важны транспартны вузел Віцебска. Размешчана каля чыгуначнага вакзала, ад плошчы пачынаецца вуліца Кірава. Плошча ўяўляе сабой прамавугольнік з памерамі 166 на 90 метраў. На плошчы знаходзяцца канцавыя прыпынкі некаторых тралейбусных і аўтобусных маршрутаў. Таксама тут размешчана стаянка таксі і аўтастаянка.
У левай частцы Прывакзальнай плошчы ў 1960-х гадах быў закладзены сквер. У цэнтры плошчы зроблены кветнік.

== Гісторыя ==
Прывакзальная плошча паўстала ў 1866 годзе ў сувязі з пракладкай праз Віцебск чыгункі і пабудовай чыгуначнага вакзалу. Першапачаткова называлася Вакзальная. У 1867 годзе быў пабудаваны Дзвінскі (цяпер Кіраўскі) мост праз раку Заходняя Дзвіна і пракладзена вуліца Вакзальная (цяпер Кірава) – плошча атрымала транспартную сувязь з левабярэжнай часткай горада.
У 1898 годзе ў Віцебску з’явіўся трамвай, адзін з маршрутаў якога вёў да вакзала, канцавы прыпынак знаходзіўся ў раёне плошчы. Пасля Другой сусветнай вайны, у пачатку 1950-х гадоў, на плошчы быў пабудаваны новы будынак вакзала (наўзамен разбуранага). У 2005 годзе было зроблена добраўпарадкаванне плошчы: тратуарная плітка, зроблены дарожкі ў скверы. У красавіку-ліпені 2010 года была праведзена рэканструкцыя Прывакзальнай плошчы: у цэнтры ўсталяваны фантан, асфальтавае пакрыццё заменена на тратуарную плітку двух колераў, створаны газоны і кветнікі, паменшаны памер аўтастаянкі, зменена размяшчэнне прыпынкаў грамадскага транспарту.

== Літаратура ==

Витебск. Энциклопедический справочник Мн., 1988.

Шыфр : 213Г000038
Датаванне : сярэдзіна ХХ стагоддзя, 1954 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Прывакзальная_плошча_(Віцебск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings