Раніна — археалагічныя помнікі каля вёскі Раніна (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).
== Гарадзішча ==
Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Вымнянка, ва ўрочышчы Жаўнерава, на гары (вышыня 20 м), якая абкружана балотам. Пляцоўка амаль круглая памерам 46×40 м. На схілах гары 2 валы і 2 равы. Знойдзены ляпны посуд. Помнік датуецца VI—VIII стст. н. э., адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.
== Курганны могільнік ==
Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Вымнянка, на краі поля. Складаецца з 3 курганоў вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12 м.
== Літаратура ==
Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.
- Шыбельная гараНедалёка ад Івацэвічаў па дарозе на Косава з правага боку
- Капліца на каталіцкіх могілках, Косаваг. Косава, вул. Маладзёжная, 12А
- Помнік паўстанцам “Над Нёманам”У сасновым бары, недалёка ад Нёмана і вёскі Мінявічы
- Дом панскага конюха (Пагост 1)в. Пагост 1, Цясоўская вуліца, 2А
- Будынак Пагосцкага народнага вучылішчав. Пагост 1, Першамайская вуліца, 1В
- Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту
- в. Зарэчча, 0,3 км на захад, каля могілак
- Бярозаўскі раён
- Заходняя частка Запалоцкага пасада
- г. Полацк
- Полацк