Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000064
Архітэктурны стыль : Сталінская архітэктура
Датаванне : 1947
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Рэзідэнцыя_Прэзідэнта_Рэспублікі_Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размешчаная ў Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, 38. У будынку размяшчаецца Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

== Гісторыя будаўніцтва ==

Будынак будаваўся для ЦК КПБ у 1939—1941 гадах, скончаны ў 1947 годзе (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. Вараксін). Адно з найбольш значных збудаванняў беларускай савецкай архітэктуры. Пры будаўніцтве ўпершыню ў рэспубліцы выкарыстаныя зборныя жалезабетонныя пліты для перакрыццяў.
У час акупацыі немцы працягнулі будаўніцтва. У будынку меркавалася размясціць Генеральны камісарыят. Планавалася адкрыць будынак 1 мая 1943 года, але ў красавіку ён пацярпеў ад авіябомб, якія скінуў побач з будынкам савецкі бамбардзіроўшчык. У выніку пераезд генкамісарыята ў новы офіс адбыўся толькі ў чэрвені 1943 года. Кабінет гаўляйтара Вільгельма Кубэ знаходзіўся на другім паверсе, яго вокны выходзілі на Аляксандраўскi сквер.
У 1976 годзе з паўднёвага захаду да цэнтральнага аб’ёма прыбудавана правае крыло, рашэнне якога паўтарае архітэктуру галоўнага фасада. У 1986 было прыбудавана левае крыло, а ў 1988 годзе быў прыбудаваны аб’ём, які злучыў іх з боку вуліцы Кірава (архітэктар П. Кракалёў).
З 1992 года ў будынку размешчаны Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, потым — рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

== Архітэктура ==

Займае квартал паміж вуліцамі Энгельса і Чырвонаармейскай, галоўным фасадам арыентаваны да вуліцы К. Маркса. Будынак пастаўлены за 40 м ад чырвонай лініі, перад ім разбіты зялёны партэр. Знаходзіцца па восі Кастрычніцкай плошчы, адыгрывае вядучую ролю ў фарміраванні яе архітэктурнага ансамбля.
Кампазіцыйна будынак вырашаны як адзіны маналітны аб’ём на масіўным трохметровым цокалі. Будынак па ўсім перыметры апрацаваны прафіляванымі лапаткамі і ўвянчаны простым магутным атыкам, што надае яму манументальнасць. Абліцоўка цокаля чырвоным паліраваным гранітам і апрацоўка ўсяго збудавання ў светлых танах узмацняюць уражанне манументальнасці і параднасці. Пазнейшыя прыбудовы з з боку вуліц Энгельса, Чырвонаармейскай і Кірава, паўтараюць кампазіцыю цэнтральнага аб’ёма і надаюць будынку замкнёную кампазіцыю.
Вялікая ўвага аддадзена арганізацыі ўнутранай прасторы. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя адпавядае планіровачнай структуры і канструкцыйнай аснове будынку. Планіроўка калідорная. Цэнтральная частка цокальнага паверха занята вестыбюлем з гардэробам. У цокальным паверсе знаходзяцца бібліятэка, АТС, друкарня, сталовая з дапаможнымі памяшканнямі. З вестыбюля 2 бакавыя лесвіцы вядуць на першы паверх; на галоўнай восі размешчаны фае і вынесеная ў прыбудову двухсветлавая зала пасяджэнняў на 350 месцаў. На 5 паверхах уздоўж светлавога калідора знаходзяцца рабочыя кабінеты. Сувязь паміж паверхамі ажыццяўляецца на 2 двухмаршавых лесвіцах і ліфтах, размешчаных у цэнтральнай частцы будынка, а таксама па лесвічна-ліфтавых групах у бакавых крылах.
Цікава выкананы інтэр’ер залы пасяджэнняў. Сцены, афарбаваныя пад штучны мармур, вохрыста-карычневага тону, ляпная кесаніраваная столь, драўляныя разныя дзверы, лаканічнасць мастацкіх сродкаў — усё гэта надае памяшканню своеасаблівую мастацкую выразнасць. У афармленні залы нрымаў удзел скульптар А. Бембель. Ён выканаў ляпную кампазіцыю партала сцэны з выявай У. І. Леніна. Інтэр’ер залы таксама быў упрыгожаны габеленам «Ленінізм» (1977 г., мастакі М. Савіцкі, А. Кішчанка).
Ва ўнутранай апрацоўцы памяшканняў выкарыстаны паркет, мармур, тынкоўка з маслянай матавай афарбоўкай. Памяшканні пятага паверха маю

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000064
Архітэктурны стыль : Сталінская архітэктура
Датаванне : 1947
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Рэзідэнцыя_Прэзідэнта_Рэспублікі_Беларусь
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты