Тып : сабор
Шыфр : 113Г000590
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1866

Свята-Аляксандра-Неўскі сабор — праваслаўны сабор у горадзе Пружанах Брэсцкай вобласці, збудаваны ў гонар св. князя Аляксандра Неўскага. Асвячэнне адбылося 22 кастрычніка 1866 года.
У храме знаходзіцца абраз «Багародзіца, якая плача», які лічыцца цудадзейным.

== Узвядзенне ==
У сувязі з падзеямі паўстання 1863 года царызм адводзіў вялікую ролю ў далейшай русіфікацыі края праваслаўнай царкве. На яе падтрымку было накіравана 10 % ад кошту ўсяе канфіскаванай маёмасці ўдзельнікаў паўстання. Ва ўсіх губернскіх і павятовых мястэчках былі створаны камітэты па будаўніцтве праваслаўных цэркваў. У Пружанах ён быў арганізаваны ў 1865 годзе на чале з кіраўніком горада і павета капітанам Элісам.
Вырашана было будаваць царкву ў гонар нябёснага абаронцы Расіі Святога Аляксандра Неўскага як падзяку расійскаму імператару Аляксандру II за скасаванне прыгоннага права і паншчыны. Праект стварыў гарадзенскі губернскі архітэктар Міхайлоўскі, які карыстаўся альбомам праектаў Свяцейшага Сінода. У 1864 годзе першую цагліну ў падмурак храма паклаў у дзень святых Пятра і Паўла брэсцкі епіскап, вікарый Літоўскай епархіі Ігнацій (Жалязоўскі).
Цэгла на будаўніцтва паступала бясплатна з канфіскаванага ў Валенція Швыкоўскага цагельнага завода ў Палянове, а таксама з недабудаванага касцёла. Сродкі на будоўлю збіраліся па ўсёй імперыі, а кожны сялянскі двор Пружаншчыны мусіў здаць на пабудову па 50 капеек і на адзін дзень выдзеліць на дапамогу мужчыну.
Іканастас быў створаны лепшымі майстрамі Пецярбургу Козеравым і Срабраковым паводле праекту архітэктара Сычова. Ён таксама распрацаваў нарыс бакавых ківотаў. Абразы для яго былі напісаны ў пецярбургскім Свята-Уваскрасенскім і маскоўскім Новадзявочым манастырах.
Званы для сабора былі прывезены з заводу пецярбургскага купца Пікіева. Рызніца, посуд, кнігі і іншае царкоўнае начынне падараваны маскоўскім купецтва

Тып : сабор
Шыфр : 113Г000590
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1866
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings