
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла — праваслаўны сабор у горадзе Мінску.
== Гісторыя храма ==
=== 17 стагоддзе ===
У 1609 г. пасля далучэння мінскіх архімандрытаў да уніі праваслаўныя мяшчане, якія належалі да знатных родаў з благаславення патрыярха іерусалімскага Феафана(руск.) бел. аб’ядналіся ў брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр(польск.) бел.. У 1611—1612 гг. праваслаўнае брацтва пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнай шляхты Менскага ваяводства на чале з Аляксандрам Агінскім, пачало будаўніцтва мураванай царквы і манастыра. Участак для будаўніцтва манастыра «аж до озера реки Свислочи прилеглый» быў ахвяраваны «на вечные времена» 23 лістапада 1611 года з дазволу караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы княгіняй Аўдоццяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай (удавой гаспадарскага маршалка Багдана Статкевіча). Будаўніцтва манастыра блаславіў у 1620 г. кіеўскі мітрапаліт Іоў Барэцкі(руск.) бел., а ў 1635 г. — кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла. Па блаславенню настаяцеля архімандрыта Лявонція Карповіча ў будаўніцтве ўдзельнічала некалькі інакаў Свята-Духаўскага манастыра, якія засталіся ў праваслаўі. Адзін з іх — ігумен Павел Дамжава — кіраваў будаўніцтвам. Мецэнатамі манастыра былі пратэстанты Януш Радзівіл, Марцін Валадковіч і Ян Агінскі; у 1635 г. Мікалай Рыгоравіч Дзераваед ахвяраваў храму маёмасць, у 1620 г. княжна Ганна Тышкевіч — грошы.
У 1624 г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла выдаў грамату з дабраславеннем на адкрыццё пры храме жаночага манастыра. Пры манастыры існавала брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля, намаганнямі якога пры манастыры адкрыты друкарня, школа, шпіталь. Манастыр быў прыпісаны да Віленскага Свята-Духаўскага манастыра, які знаходзіўся ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярха. У сваю чаргу мінскаму ман