Тып : парк / сад
Шыфр : 213Г000149
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сад_Саломінка

Сад Саломінка, Дабрыгорскі парк — парк у вёсцы Дабрыгоры Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Закладзены ў пачатку XX ст. П. М. Красавіцкім на правым беразе ракі Крывінка. Плошча парка каля 10 гектараў. Аснову парка складае сад (1906 год, садавод Я. Мароз), абсаджаны экзотамі, ствараючымі ахоўныя пасадкі і паркавыя ландшафты з паасобнымі дрэвамі і групамі дрэў на невялікіх палянах.
Растуць каля 30 відаў і форм дэкаратыўных дрэў. Сярод іх кедр сібірскі, елка Энгельмана, хвоя Банкса, хвоя чорная, піхта сібірская, піхта бальзамічная, лістоўніца японская, клён татарскі, акацыя белая і інш.

== Літаратура ==
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Антипов В. Г. Добрыгорский парк // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз. (руск.)

Тып : парк / сад
Шыфр : 213Г000149
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сад_Саломінка
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings