Тып : сабор
Шыфр : 210Г000606
Архітэктурны стыль : полацкая школа дойлідства, віленскае барока
Датаванне : 1044 – 1066 гады, 1738 – 1750 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сафійскі_сабор_(Кіеў)

По́лацкі Сафі́йскі сабо́р — помнік сакральнага дойлідства XI—XVIII ст. у г. Полацк. Лічыцца, што полацкая Сафія была пабудавана трэцяй, пасля вядомых на Русі сабораў у Кіеве (закладзены ў 1037 годзе) і Ноўгарадзе (каля 1045 года). Разбураны ў 1710 годзе, у сярэдзіне XVIII стагоддзя адноўлены як базіліка ў стылі віленскага барока і захоўвае такі выгляд дагэтуль.

== Гісторыя ==

Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI ст. на тэрыторыі дзяцінца. Узвядзенне манументальнага сабора традыцыйна датуецца шырока, у межах пачатковага перыяду княжання Усяслава Брачыславіча — 1044—1066 гадамі. Яго ўзводзілі з арыентацыяй на візантыйскія ўзоры і на такія ж храмы ў Кіеве і Ноўгарадзе. Існуе гіпотэза, што сабор быў пабудаваны на месце ранейшага капішча, прысвечанага Пяруну або Вялесу. Асноўны даследчык храма, ленінградскі археолаг Валянцін Булкін у 1970-х гадах выявіў культурны слой са слядамі пажару, які папярэднічаў часу ўзвядзення храма і мог належаць першапачатковаму драўлянаму сабору.
Узвядзенне Полацкай Сафіі трэба тлумачыць, як амбіцыі Усяслава Брачыславіча на гегемонію ва ўсходнеславянскім свеце. Будаўніцтвам сабора падкрэсліваўся не толькі незалежны статус Полацка адносна Кіева. Полацк таксама мог успрымацца як «Новы» Іерусалім, або «Другі Царград». Такім чынам, Полацк разам з Кіевам і Ноўгарадам прэтэндаваў на мадэляванне цэнтра хрысціянскага свету. Размяшчэнне Сафійскага сабора на ўскраіне мыса, на ўзгорку ў дзяцінцы было адной з асноўных рыс, акрамя трохвугольнай формы гарадоў у плане і размяшчэння іх на сямі ўзгорках, якая звязвала сталіцу ўсходнеславянскага княства з сусветным цэнтрам усходнехрысціянскай рэлігіі — горадам Канстанцінопалем, галоўны храм якога быў узведзены на акропалі грэчаскага горада Візантыя.
Полацкі Сафі́йскі сабор упершыню згадваецца ў Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх канца XIV стагоддзя: «Полотескъ на Двине и на Полоте, древянъ, святая София камена о седми връсехъ».

=== Уніяцкі перыяд ===

Пасля вяртання Полацка пад юрысдыкцыю Вялікага Княства Літоўскага ў 1579 годзе войскамі караля Стэфана Баторыя Сафійскі сабор стаў адзіным храмам у горадзе, якія належаў праваслаўным. Пасля падпісання Берасцейскай уніі ў 1596 годзе сабор перайшоў да ўніятаў. Пасля пажару і частковага разбурэння 1607 года сабор быў у запусценні, у 1618 годзе ўніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч аднавіў і значна перабудаваў сабор.
У 1642 годзе сабор ізноў пацярпеў ад пажару, але быў неўзабаве адноўлены. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Полацк быў узяты расійскімі войскамі цара Аляксея Міхайлавіча, які ў 1654 годзе наведаў сабор. Да 1667 года Сафійскі сабор быў праваслаўным, а затым ізноў перайшоў да ўніятаў.

=== Узрыў сабора ===
11 ліпеня 1705 года, падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, сабор быў зачынены расійскай арміяй (цар Пётр I перадаў сабор праваслаўнай абшчыне, але яна адмовілася прыняць яго, асцерагаючыся, што пасля таго як рускія войскі пакінуць горад, супраць іх пачнуцца рэпрэсіі).
Паводле польскага гісторыка XIX стагоддзя Францішка Духінскага, п’яны Пётр I уварваўся разам з салдатамі ў Сабор Св. Сафіі ў Полацку, які належаў уніятам, дзе захоўваліся мошчы Іасафата Кунцэвіча. Цар запатрабаваў ключы ад царскіх варот, а калі базыльяне адмовіліся іх даць, асабіста забіў настаяцеля і чатырох манахаў-базыльян, а целы загадаў утапіць у Дзвіне. Пра гэту падзею коратка паведамляе Віцебскі летапіс: Eodem anno [1705], mense Iulli 11 die in ecclesia S. Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia («У тым жа [1705] годзе месяца ліпеня 11 дня ў храме Св. Сафіі сам [цар Пётр I] забіў 4 базыльян у Полацку»).
Па іншай версіі, канфлікт адбыўся пасля таго, як на пытанне цара пра тое, хто намаляваны на ік

Тып : сабор
Шыфр : 210Г000606
Архітэктурны стыль : полацкая школа дойлідства, віленскае барока
Датаванне : 1044 – 1066 гады, 1738 – 1750 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сафійскі_сабор_(Кіеў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты