Шыфр : 512Г000565
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1772
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шклоўская_ратуша

Шклоўская ратуша — помнік архітэктуры класіцызму ў горадзе Шклове.

== Гісторыя ==
Пасля вялікага пажару ў 1769 г. уладальнік Шклова князь Чартарыйскі прыняў рашэнне перанесці горад на новае месца, паміж высокім правым берагам Дняпра і левым берагам р. Шклавянка, на 2,5 км на поўнач ад старога Шклова. Будаўніцтва новага горада, паводле пісьмовых крыніц, вялося з 1769 па 1778 г. На працягу 1770–1772 гг. быў пабудаваны новы рынак з ратушай і гандлёвымі радамі. Ратуша з галоўнымі магазінамі размяшчалася ў цэнтры гэтага гандлёвага комплексу. З чатырох вуглоў комплексу знаходзіліся свірны, а пасярэдзіне верхняга рада – гарадскія вагі. Сістэма крам (палова выходзіла разам з ратушай на дзядзінец, а палова на рыначныя вуліцы) дазволіла сканцэнтраваць вялікую колькасць (120) гандлёвых пляцовак на адносна невялікай плошчы.
У даваенны перыяд будынкі знаходзіліся ў здавальняючым стане і выкарыстоўваліся, праўда, можна адзначыць пэўныя страты, знешнія пераробкі і ўнутраныя перапланіроўкі (на галоўным фасадзе ліквідаваны балкон і праём закладзены да аконнага, зменена завяршэнне ратушнай вежы, перапланаваны цэнтральны аб’ём паўночнага крыла крам, мажліва, было страчана ўсходняе крыло крам, закладзены некаторыя аконныя праёмы і г.д.).
У 1999 годзе ратуша адрэстаўравана, а гандлёвыя рады адбудаваныя наноў у 2000 г. У новым будынку размяшчаецца гімназія, а ў самой рат

Шыфр : 512Г000565
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1772
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шклоўская_ратуша
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings