
Катэгорыя :
Жылая забудова / Шматкватэрныя дамы
Тып :
будынак
Месца :
Мінская вобласць / Мінскі раён
Шыфр : 612Г000382
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q18271194
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Школа_з_Калодчына
Школа першай паловы XX стагоддзя з вёскі Калодчына Вілейскага раёна. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо (Мінскі раён), дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».
== Архітэктура ==
Школа з’яўляецца тыповым збудаваннем сістэмы пачатковага вясковага навучання. Будынак невялікі, прамавугольны ў плане, з вальмавым дахам, накрытым дранкай. Цокаль з бутавага каменю. Сцены неашаляваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вырашаны невялікім ганкам з навесам. Унутры драўлянымі сценамі падзелены на сенцы, класны пакой і кватэру настаўніцы. Кватэра складалася са спальні, залы і кухні.
Катэгорыя :
Жылая забудова / Шматкватэрныя дамы
Тып :
будынак
Месца :
Мінская вобласць / Мінскі раён
Шыфр : 612Г000382
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q18271194
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Школа_з_Калодчына