Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000421
Датаванне : IX–XIV стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шо_(курганны_могільнік)

Шо — курганны могільнік каля вёскі Шо Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,9 км на ўсход ад вёскі, у лесе справа ад дарогі ў Ліпава.

== Апісанне ==
35 насыпаў вышынёй 1-3 м, дыяметрам 4-10 м. Даследавалі ў 1939 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, раскапана 16 курганоў. У 15 шкілеты ляжалі ў падкурганных ямах, у 1 — на грунце. У 1 магільнай яме пад насыпам быў шкілет дзіцяці у багатым адзенні. На яго грудзях ляжала засцёжка падковападобнай формы, на бёдрах — рэшткі пояса ў выглядзе круглых і сэрцападобных металічных пласцінак з рэльефным штампавальным арнаментам і спражкі сэрцападобнай формы, на поясе — нож, на руках — пярсцёнкі, на правай руцэ — бранзалет, у нагах — вялікая сякера з шырокім лязом, паблізу магілы — чэрап барана. У іншых курганах знойдзены гладкія бранзалеты з вузкімі канцамі на правай ці левай руцэ, нажы, крэсіва, сякеры з шырокім лязом, наканечнікі коп’яў. У адным з пахаванняў знойдзены сярэбраны медальён — імітацыя арабскага дырхема канца X — пачатку XI стагоддзя. У 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Курганы датуюцца XI—XIII стст., належалі полацкім крывічам.

== Літаратура ==
Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000421
Датаванне : IX–XIV стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Шо_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты