Шыфр : 113Г000323
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сімяонаўская_царква_(Камянец)

Сімяонаўская царква — праваслаўны храм у г. Каменец. Пабудавана ў 1912—1914 гг. з цэглы (вул. Гогаля) у цэнтры горада. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

== Архітэктура ==
Мае традыцыйную чатырохчасткавую кампазіцыю, выцягнутую па восі ўсход-захад: трох’ярусная званіца, трапезная, квадратны трохнефны асноўны аб’ём і пяцігранная апсіда. У аб’ёмна-пластычнай структуры храму выкарыстаныя формы маскоўскай архітэктуры XVII ст.: кампазіцыя званіцы (васьмярык на чацверыку), якая завершаная васьмігранным шатром, прарэзаным люкарнамі, з цыбулепадобнай галоўкай, какошнікі, броўкі, закамары асноўнага аб’ёма, пяцікупалле і інш. Асноўны кубападобны аб’ём пастаўлены на высокі цокаль і завершаны светлавым цыліндрычным барабанам. Над арачным парталам галоўнага ўваходу зробленая ніша такой самай формы з размалёўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя какошнікі, сухарыкі, броўкі, закамары і інш.

== Інтэр’ер ==
Унутры нефы перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі на папружных арках і сферычным купалам барабану ў цэнтры. Асноўны кампазіцыйны і дэкаратыўны элемент інтэр’еру — трох’ярусны іканастас, які адмяжоўвае акруглую апсіду.
Абразы 19 ст.: «Маці Божая Балезная», «Маці Божая Адзігітрыя», «Увядзенне Багародзіцы ў храм», «Дзева Марыя» (у разным ківоце).

== Літаратура ==
Камянецкая Сімяонаўская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 555.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 113Г000323
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1914
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сімяонаўская_царква_(Камянец)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings