Сядзіба Альфрэда Ромера — драўляны сядзібны дом мастака і этнографа Альфрэда Ромера ў в. Каралінова Пастаўскага раёна. Будынку прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
== Гісторыя ==
Аднапавярховы сядзібны дом быў пабудаваны ў 1864 годзе, яго плошча — 536 квадратных метраў.
Пасля нацыяналізацыі маёмасці ў 1939 годзе ў сядзібе размяшчаўся часовы прытулак для жыхароў спаленай вёскі, бальніца, школа.
З 2005 года будынкам не карысталіся, ён прыйшоў у аварыйны стан. З 2020 года аб’ект спрабавалі прадаць чатыры разы, кожны раз зніжаючы кошт. 23 чэрвеня 2022 года на аўкцыёне ён пайшоў паніжэннем першапачатковага кошту на 80 % і быў праданы. Новы ўладальнік мае намер аднавіць сядзібу і выкарыстоўваць яе для патрэб аграэкатурызму.
== Зноскі ==
- Палацава-паркавы комплекс Сенажацкіх-Войнічаў
- Хальчанскі сельсавет
- Веткаўскі раён
- Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў, Астрашыцкі Гарадок
- Астрашыцкі Гарадок
- Мінскі раён