Шыфр : 413Г000364
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Грабоўскіх_(Тарнова)

Сядзіба Грабоўскіх, таксама Сядзіба Маўрасаў на паўднёвай ускраіне вёскі Тарнова была сфарміравана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.

== Гісторыя ==
Маёнтак у вёсцы Тарнова, вядомы як сядзіба Грабоўскіх, заснаваны меркавана ў другой палове XVII стагоддзя. Належыў магнацкаму роду Завішаў, і ў 1690 годзе ў якасці пасагу за Ганнай Завіша перайшоў ва ўласнасць Пятра Тарноўскага, які і пачаў адбудоўваць сядзібу. У пачатку 1860-х гг. вёска з сядзібай належала Канстанціну Кашыцу (1828—1881), сыну Юзафа Кашыца — удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў.
Канстанцін Кашыц, як удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, быў адпраўлены ў ссылку ў Казанскую губерню. У 1866 годзе ён вымушаны быў падпісаць акт продажу маёнтка Тарноўшчына з фальваркамі і дома ў Рызе расійскаму палкоўніку, удзельніку здушэння паўстання, пазней генерал-лейтэнанту, Дзмітрыю Мікалаевічу Маўрасу(руск.) бел..
Выйшаўшы ў 1878 годзе ў адстаўку, Д. М. Маўрас пасяліўся ў Тарнове і стаў уладкоўвацца. Як мяркуецца, сядзібу праектаваў архітэктар Вікенцій Горскі. Па яго праекце да таго часу былі пабудаваныя два дамы Маўраса ў цэнтры Вільні. У сядзібе былі пабудаваныя палац, бровар, стайня, лядоўня, вятрак, дамы для прыслугі, разбіты парк і выкапаны дзве сажалкі. Бібліятэка Д. М. Маўраса налічвала каля 9000 тамоў на рускай і замежных мовах, у тым ліку старадаўнія і рэдкія выданні. Зараз фонд бібліятэкі Маўраса знаходзіцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы(руск.) бел.. Калі ў 1890 годзе памерла жонка Маўраса, ён у яе памяць пабудаваў каменную капліцу ў гатычным стылі, са званіцай і фамільным склепам, дзе праз 4 гады быў і сам пахаваны. Капліца ў 1939 годзе была разбурана.
Па

Шыфр : 413Г000364
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Грабоўскіх_(Тарнова)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings