Шыфр : 512Г000216
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_ансамбль_Талстых_(Грудзінаўка)

Палацава-паркавы ансамбль Талстых — палацава-паркавы ансамбль XIX стагоддзя, размешчаны ў аграгарадку Грудзінаўка (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць).

== Гісторыя ==

Першым уладальнікам маёнтка быў Дзмітрый Аляксандравіч Талстой, брат П. А. Талстога. Маёнтак ён атрымаў пры раздачы беларускіх маёнткаў ад Кацярыны II і ператварыў Грудзінаўку ў квітнеючую фамільную сядзібу. У час вайны 1812 года, Дзмітрый Аляксандравіч быў губернатарам Магілёва з 1812 па 1813. Пахаваны ён быў у Грудзінаўскай царкве ў 1832 г..
Апошняй уладальніцай Грудзінаўкі была графіня Аляксандра Рыгораўна Талстая (народжаная Шчарбатава). Каля Грудзінаўкі ў 1899 г. на ўласныя сродкі пабудавала Рыжкоўскую бальніцу, якая захавалася да нашых дзён. У шпіталі працавалі лепшыя на той час урачы Магілёўскай губерні. Графіня Аляксандра Рыгораўна аплачвала працу медыцынскага персаналу з уласных сродкаў, кожны год прыязджала ў маёнтак і наведвала бальніцу разам са сваімі дзвюма дочкамі. У 1905 годзе з’яўлялася членам Быхаўскага павятовага камітэта Чырвонага Крыжа. Акрамя маёнтка ў Грудзінаўцы, у яе быў дом у Санкт-Пецярбургу, на вуліцы Махавой. Графіня Аляксандра Рыгораўна памерла і была пахаваная ў Парыжы ў 1925 г.
У Вялікую Айчынную вайну будынак сядзібы прыстасавалі пад шпіталь. Пасля вайны тут знаходзіліся сярэдняя школа, дзіцячы дом, санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на рэўматызм.
Маёнтак наведаў Аляксандр Мсціслававіч Талстой — аташэ па культуры пры французскім пасольстве ў Мінску.

== Архітэктура ==

=== Палац ===
Будынак сядзібы ўяўляе сабой невялікі двухпавярховы палац з купалам (са шпілем), калонамі, параднай лесвіцай і адкрытай тэрасай з краявідам на парк. Да двухпавярховага будынку прымыкаюць дзве аднапавярховыя прыбудовы. Таксама да двухпавярховага будынку прымыкае паўцыркулярная двухпавярховая веранда.

=== Парк ===
Перад сядзібай на плошчы ў 10 гектараў разбіты парк у англійскім стылі. Дрэвы ў парку — дубы, бярозы, хвоі, елкі, туя, сібірскі кедр. Акрамя гэтага, у парку прадстаўлена больш за 40 відаў раслін. Панскі дом размешчаны ў боку парку. У цэнтры парка — сажалка.

== Літаратура ==

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 188
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 139—140

Шыфр : 512Г000216
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_ансамбль_Талстых_(Грудзінаўка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты