Шыфр : 313Г000563
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец ХIХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Кеневічаў_(Дарашэвічы)

Дарашэ́вічы (трансліт.: Daraševičy, руск.: Дорошевичи) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

== Гісторыя ==
У сярэдзіне XVIII ст. буйны маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Лобча, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е і інш.) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.
У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) і Казімір Рудзяеўскі купілі маёнтак Снядзін (Снядзін, Лобча і Дарашэвічы) у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). У 1808 г. маёнтак Снядзін быў падзелелы паміж набыўцамі. З часу фальварак Дарашэвічы належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
Да 20 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Ляскавіцкага сельсавета, з 20 лютага 1975 года па 24 мая 1978 года ў складзе Брынёўскага сельсавета, пасля перайменавання якога зноў у Ляскавіцкім сельсавеце.

== Славутасці ==
Парк пры былой сядзібы Кеневічаў (канец ХIХ стагоддзя). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000563

=== Страчаная спадчына ===

Сядзіба Кеневічаў (1840-я). Знішчана ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Капліца-пахавальня Кеневічаў у рэстраспектыўна-гатычным стылі.

== Вядомыя асобы ==
Антоній Геранімавіч Кеневіч (1877—1960) — буйны землеўласнік, старшыня кіраўніцтва Варшаўскага таварыства дабрачыннасці (1930—1942)
Геранім Кеневіч (1867—1925) — буйны землеўласнік, прадпрымальнік, палітычны дзеяч
Стэфан Кеневіч(польск.) бел. (1907—1992) — польскі гісторык і архівіст
Яўгеній Іванавіч Чыжык (нар. 1938) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1972), прафесар (1993).

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.

Шыфр : 313Г000563
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец ХIХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Кеневічаў_(Дарашэвічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты