Шыфр : 613Г000625
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец ХVІІІ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Ленскіх_(Сула)

Сядзіба Ленскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў в. Сула Стаўбцоўскага раёна.

== Гісторыя ==

Асабняк быў пабудаваны Паўлам Ленскім у пачатку XIX стагоддзя.
Маёнтак у Суле быў апісаны ў 2-м томе «Гісторыі рэзідэнцый на колішніх крэсах Рэчы Паспалітай(руск.) бел.» Рамана Афтаназы.
Паводле Рыжскай дамовы 1921 года мяжа паміж Польшчай і Расіяй прайшла па галоўнай алеі вялізнага стагадовага парка ў Сядзібе Ленскіх.
Апошняй уладальніцай сядзібы стала родная сястра вядомага мастака Зянона Ленскага Эльжбета. Калі маёнтак быў узарваны салдатамі ў 1939 годзе, гаспадарыні далі прытулак жыхары Сулы, у якой яна пражыла да сваёй смерці ў 1951 годзе.
Рэшткі сядзібы занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У 2006—2012 годзе была праведзена рэстаўрацыя сядзібы, адбудаваны на старым месцы сядзібны дом, адрамантаваны гаспадарчыя будынкі. Цяпер пры маёнтку працуе парк інтэрактыўнай гісторыі, прымаюць турыстаў.

== Архітэктура ==

Цэнтрам сядзібы з’яўляўся класічны аднапавярховы асабняк. Прамавугольны будынак быў крыты плоскім гонтавым вальмавым дахам. Дом упрыгожваў моцна выступаючы цэнтральны порцік з чатырма дарычнымі калонамі, якія былі апорай для трохкутнага франтону з вялікім паўкруглым акном. Порцік служыў пад’ездам для экіпажаў. З садовага боку існаваў практычна ідэнтычны порцік з тэрасамі і каменнымі лесвіцамі. На бакавых сценах дома знаходзіліся дзве маленькія веранды, таксама з калонамі.
Дом быў акружаны пейзажным паркам плошчай каля 5 га. У яго глыбіні, на ўзгорку стаяла капліца ў форме ратонды, з сямейнымі магіламі (цяпер руіны). За домам тэрыторыя саду даволі крута спускалася да ракі і найблізкага става.
Пасля сядзібы засталіся толькі гаспадарчыя пабудовы (флігель, кузня, стайні, вазоўня, амбар, кароўнік, лядоўня(руск.) бел., піваварны завод, аранжарэя, дом эканома). Частка з іх была разабрана (напрыклад, адзін з флігеляў у 1992 годзе), некаторыя амаль у руінах, але некаторыя адбудоўваюць. Захаваліся рэшткі парку, аднак апошняе вялікае старое дрэва ўпала ў 1970 годзе.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Suła. W: Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 362—363. ISBN 83-04-03784-X

Шыфр : 613Г000625
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец ХVІІІ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Ленскіх_(Сула)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты