Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Любамірскіх_(Берасценава)

Сядзіба Любамірскіх — сядзібна-паркавы комплекс у в. Берасценава Аршанскага раёна Беларусі.

== Гісторыя ==
Належала Любамірскім. Сядзібны дом, пабудаваны, верагодна, у пачатку XIX ст.
У 1872 г. па завяшчанні Канстанціна Любамірскага Дубровенскі ключ (40 тыс. дз.) быў падзелены між яго жонкай і дочкамі. Жонка Кацярына з Талстых атрымала палову ўладанняў з цэнтрам у Берасценаве. На 1884 г. у маёнтку было 9080 дзесяцін зямлі: 570 дзесяцін — ворнай, 229 дзесяцін — пад сенажаццю, 5820 дзесяцін — пад лесам. Пры маёнтку было 3 карчмы. Гаспадарку вёў аканом.
У пачатку XX ст. маёнтак Берасценава (Кудаева) (8 двароў, 120 душ) належаў лютэраніну Альфрэду фон Валю, брату былога віцебскага губернатара.
У гаспадарцы было некалькі прадпрыемстваў: косткадрабільны і клеяварачны заводы (1865—1914), завод па сухой перагонцы драўніны (1900—1914).

== Архітэктура ==
Сядзібны дом аднапавярховы мурававы, прамавугольны ў плане, размешчаны на высокім падмурку Цэнтральная частка вылучана порцікам з трохвугольным франтонам. Побач з сядзібай была капліца (праіснавала да 1920-х гг.). Захаваліся ў закінутым, але ў досыць добрым стане панскі дом, флігель, некаторыя гаспадарчыя пабудовы.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Півавар М. В. Берасценава // Сядзібы Віцебшчыны. — Мн.: БелЭн, 2020. — 256 с. — ISBN 978-985-11-1202-5.

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Любамірскіх_(Берасценава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.