
Катэгорыя :
Сядзібна-паркавая забудова / Сядзібныя дамы
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Датаванне : 1876
Крыніца : https://www.wikidata.org/wiki/Q55652806
Сядзіба ў Мар’інай Горцы існавала з XVI стагоддзя. Сядзібай валодалі Радзівілы, Бужынскія, Ратынскія, Крупскія і прадстаўнікі іншых шляхецкіх родаў.
Пасля паўстання 1863 года маёнтак быў канфіскаваны і, як і ўвесь горад, стаў ўласнасцю міністра ўнутраных спраў Расійскай імперыі Льва Макава. Пры ім у 1876 годзе быў пабудаваны сядзібны дом з чырвонай цэглы.
З 1935 па 1941 год у будынку быў Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі, дзе ў свой час адпачывалі дзеячы беларускай літаратуры: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кузьма Чорны.
У час Другой Сусветнай вайны ў сядзібе было арганізавана гета.
Цяпер у сядзібным доме месціцца абласны дзіцячы цэнтр медычнай рэабілітацыі. Сядзіба некалькі разоў капітальна рамантавалася.
Катэгорыя :
Сядзібна-паркавая забудова / Сядзібныя дамы
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Датаванне : 1876
Крыніца : https://www.wikidata.org/wiki/Q55652806