Архітэктура

Сядзіба размешчана ў цэнтры горада ў скверы. Тэрыторыя сядзібы абнесена металічнай агароджай на бутавым падмурку. Сядзібны дом — мураваны аднапавярховы на цокалі будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокім вальмавым дахам з люкарнамі. Раней галоўным фасадам будынак арыентаваўся на сучасную вул. Леніна. Уваход у цэнтры галоўнага фасада вырашаны чатырохкалонным порцікам дарычнага ордэра, завершаным трохвугольным франтонам. Тымпан франтона апаясаны прафіляваным карнізам, прарэзаны паўкруглай люкарнай.

Музей

Першая рэальная спроба адкрыць у Навагрудку музей памяці Адама Міцкевіча была прадпрынята ў 1920 годзе. Мясцовыя ўлады дазволілі арганізаваць у доме, дзе жыў паэт, музей або бібліятэку. Аднак хутка зрабіць гэта не ўдалося, бо ў доме бацькоў Адама Міцкевіча ў той час пражывалі іншыя людзі. Пазней пачалася польска-савецкая вайна, і Наваградак быў заняты акупантамі. Планы па адкрыцці музея А.Міцкевіча прыйшлося адкласці на нявызначаны час.

Музей у Наваградку з”явіўся толькі ў верасні 1938 года па ініцыятыве навуковай супольнасці «Мiцкевiчскi камітэт». Неўзабаве пачалася Вялікая айчынная вайна, і дом-музей моцна пацярпеў у выніку нямецкіх бамбардзіровак. Яго змаглі аднавіць толькі праз 14 гадоў – да 100-годдзя з дня смерці А.Міцкевіча.

Будынак музея быў цалкам рэканструяваны да 1991 году па гістарычным арыгінале XIX стагоддзя: з”явіліся флігель, свіран, калодзеж і альтанка. У траўні 2001 года ў музеі адкрылася дзеючая экспазіцыя. Калекцыя налічвае каля 8 000 экспанатаў, сярод якіх розныя матэрыялы пра сям”ю А.Міцкевіча (дакументы, партрэты бацькоў і братоў, асабістыя рэчы і інш), археалагічныя знаходкі на радзіме паэта, кнігі, якія захаваліся i датаваныя XVIII стагоддзем, і многае іншае.

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты