Шыфр : 113Г000056
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Міцкевічаў_(Завоссе)

Сядзіба Міцкевічаў — сядзіба каля вёскі Завоссе (Баранавіцкі раён). У 1798 г. у сядзібе нарадзіўся выдатны паэт Адам Міцкевіч. Функцыянуе як мемарыял «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе». Пабудовы адноўлены на старых падмурках. З часоў паэта захаваліся толькі старая ліпа і невялікая сажалка.

== Гісторыя ==

Двор і фальварак, якія належалі сям’і Міцкевічаў, існавалі ў 2-й палове XVIII — пачатку XX ст. каля хутара Завоссе (Баранавіцкі р-н). Комплекс вядомы паводле малюнкаў Н. Орды і Э. Паўловіча.
Пасля 1880 г. на месцы сядзібы застаўся толькі некрануты часам лямус, які раней падчас вакацый служыў кватэрай Адаму Міцкевічу і яго брату. Лямус быў разбураны пазней, а пасля Першай сусветнай вайны ад сядзібы не засталося ніякіх слядоў.
У 1927 г. на месцы колішняга фальварка Завоссе вайсковым падраздзяленнем з Баранавіч устаноўлены помнік паэту (адноўлены ў 1955 г.).
У 1996 годзе сядзіба і прылеглыя тэрыторыі былі адноўлены. Пры рэканструкцыі музея-сядзібы Адама Міцкевіча помнік паэту быў знесены.

== Архітэктура ==

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Уключае гасподу, афіцыны, гаспадарчыя пабудовы.

=== Гаспода ===

Гаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім паўвальмавым саламяным дахам, які на тарцах утвараў невысокія трапецападобныя ашаляваныя шчыты. Вокны прамавугольныя. Галоўны ўваход быў аформлены ганкам пад двухсхільным дахам з трохвугольным шчытом на двух слупах.

=== Лямус ===

Насупраць гасподы знаходзіцца лямус — двухпавярховы прастакутны ў плане будынак (на першым паверсе была камора, на другім — летні жылы пакой), завершаны вальмавым саламяным дахам. Галоўны фасад быў аформлены двух’яруснай галерэйкай.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд

Шыфр : 113Г000056
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Міцкевічаў_(Завоссе)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты