Шыфр : 412Г000167
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1771 год, сярэдзіна ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Панямонь

Сядзіба Панямунь — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18 ст., знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Гродна.

== Гісторыя ==

Пабудаваная ў 1771 па праекце архітэктара Ю. Аляхновіча, у стылі позняга барока, перабудаваная ў 19 ст. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль абмежаваны з поўдня ракой Нёман, з усходу і поўначы – глыбокім ровам. Сядзібны дом і адчынены перад ім партэр, умацаваныя сценкамі тэрас, размешчаныя ў глыбіні пейзажнага парка, на стромкім беразе.
Уезд пазначаны капліцай (сяр. 19 ст.) неагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы былі вынесеныя за межы параднай часткі ансамбля і размешчаныя з заходняга боку сядзібнага дому ў адзін шэраг. Службовыя памяшканні адчыненага цокальнага паверху дваровага фасада былі звязаныя з памяшканнямі параднага паверху. Аднапавярховы сядзібны дом спачатку быў цагляным, затым частка разбураных сцен замененая драўлянымі.

== Сучасны стан ==
Захаваўся фрагмент вуглавой вежы, якая вылучаецца плыўным абрысам тонкай і складанай профільнай планоўкай карнізаў і апраўленняў, здвоенымі пілястрамі і ажурнымі капітэлямі, гарызантальнай рустоўкай. У цэнтры галоўнага фасада чатырох-калонны падстрэшак. Палацавы фасад упрыгожаны порцікам на высокім цокалі.
Таксама захавалася капліца. На галоўным фасадзе прамавугольнага ў плане збудавання ўзвышаецца шатровая васьмігранная званіца. Уваход вырашаны вялікім стральчатым парталам, бакавыя фасады чляняцца такой жа формы вокнамі.

== Літаратура ==
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск, 1986.
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. – Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.

Шыфр : 412Г000167
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1771 год, сярэдзіна ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Панямонь
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты