Сядзіба Сялянак у в. Чэхаўчшына Валожынскага раёна фарміравалася з сярэдзіны XIX ст. Сядзібны дом пабудаваны ў 1849 г., аб чым сведчыць надпіс на адным з камянёў падмурку.
Сядзіба несла выяўленыя рысы ўтылітарнасці. Своеасаблівасць яе планіроўцы заключалася ў размяшчэнні на выцягнутай восі гаспадарчага і параднага двароў. Уздоўж яе размешчана доўгая шырокая уязная алея, якая перасякае ўзгорыстую мясцовасць, што візуальна павялічвала прастору за кошт бакавых перспектыў па шляху руху.
Алея была ліпавай да 1948 г. калі частка ліп замяніла таполя канадская ” Robusta ” . Разрозшыяся дрэвы спілаваны ў сувязі з прыватнай забудовай тэрыторыі.
Гаспадарчы двор уключаў вялікія пабудовы – гумно, ток, канюшню, два кароўнікі. Алеяй, перпендыкулярнай да ўязной алеі, гаспадарчы двор аддзяляўся ад параднага двара, які займаў найбольш прыўзнятую частку на плошчы каля 3 га.
У адрозненне ад іншых паркаў партэр пазначаны брамай, размешчанай на асноўнай восі сядзібы. Пілоны, выкананыя з каменя і цэглы, падтрымлівалі выступаючыя карнізы. Крайнія пілоны завершаны паўсферамі, цэнтральныя неслі арку.
Цэнтральную частку партэра займаў традыцыйны круг, на якім на фоне газона шэрагамі, у выглядзе трыкутніка. раслі півоні розных расфарбовак (белыя, ружовыя, чырвоныя, бардовыя) і адзіночныя кусты белых флоксаў. У 1948 г. уздоўж шэрагаў півоні пасаджаны 26 асобнікаў Таполі Даўганалістнай, шэрагі падбілі спірэяй дуброўкалістай. Дрэвы разрасліся, далечы атожылкі. Кветкавыя расліны страчаны. Прыгнятаюцца таполяй два кусты старой алычы. Не стала велічнага дрэва ліпы (дыяметр ствала ў падставы да 2 м), пасаджанага саліцёрам каля бакавога фасада сядзібнага дома.
Па баках парадны партэр асіметрычна атачаюць жылы дом працоўных на цокалі са скляпеннямі, пабудаваны ў другой палове XIX ст. , і дом з бруса ( 20х12 м ) з верандай уздоўж усёй фасаднай сцяны (пабудаваны ў 30 – я галы нашага стагоддзя) . На месцы, старога гумна зараз узведзены, будынак школьнай майстэрні.
Замыкаецца кампазіцыйная вось сядзібным старым драўляным домам. У плане гэта прамавугольнік (26.4 х 13,35 м) з ганкам на чатырох спараных калонах. Падмурак з каменю на вапнавым растворы з украпінамі чорнага жвіру, скляпы скляпеністыя. Дах двухсхільны гонтавы, у шчытах палуцыркульныя вокны. Уваходныя дзверы фланкіраваныя вокнамі для асвятлення ўваходнага калідора. У ганку, цікаўныя барочныя элементы: пара калон і сляды разарванага франтона. Шалёўка будынка гарызантальная, дошкі перасякаюцца папярочнымі надрэзамі, імітуючы цагляны мур.
За домам размешчаны парк простай рэгулярнай планіроўкі ў выглядзе аднаго вялікага баскету сярод саду, аформленага з трох бакоў лінейнымі пасадкамі ліпы, па якіх праходзіў прагулачны маршрут. Парк, акружаны ліпамі, размяшчае да адзіноты. Дрэвы паўночна-ўсходняга вугла ліпавай алеі фармаваны на вышыні 4 м. чым дасягаўся агляд прылеглай тэрыторыі. Цэнтральную частку займаў: вішнёвы сад, асабліва цудоўны ў пару цвіцення ў маі.
Да парку прымыкае арыгінальны будынак лядоўні, пабудаваны з бутавага каменя з чорным шчэбнем у вапнавым растворы. Збудаванне квадратнае ў плане (8х8 м). На бутавай папярочцы над уваходам захавалася дата будаўніцтва (“Roku 1855”). Дах быў гонтавы (разбураны). Магчыма, у гэты час пабудаваны невялікі свіран з бруса.
Ансамбль узор дробнапамеснай сядзібы другой паловы XIX ст. Парадная частка яго захавалася прыкладна ў ранейшых межах.