Шыфр : 412Г000033
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1770
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Станіславова

Сядзіба «Станіславова» — знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада Гродна. Сфарміравана ў 1760—70-я гады паводле праекта італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, у стылі позняга барока. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер тут кафедра раслінаводства Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.

== Ансамбль ==
У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сіметрычна размешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай. За домам — парк радыяльна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя пабудовы размешчаны за заходнім флігелем.

=== Палац ===
Мураваны палац — прамавугольны двухпавярховы будынак (першапачаткова аднапавярховы), цэнтральная частка якога аб’ядноўвае парадную групу памяшканняў (вестыбюль, верхнюю і ніжнюю залы). Сярэдзіна галоўнага фасада вылучана рызалітам з філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтр дваровага фасада — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі і трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі, плоскімі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстаны раскрапаваныя карнізы, пілястры і паясы. Планіроўка будынка калідорнага тыпу значна зменена. У вестыбюлі захаваліся 2 печы, выкананыя ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна 19 ст.).

=== Флігелі ===
Флігелі — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя па маштабу, размешчаны на рэльефе ніжэй за пала

Шыфр : 412Г000033
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1770
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Станіславова
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты