
Сядзі́ба Ванько́вічаў у Вялі́кай Сляпя́нцы — помнік архітэктуры класіцызму ў Мінску на вул. Філімонава.
== Гісторыя ==
Сляпянка з’явілася ў XVI стагоддзі. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе сыходзіліся два гасцінцы, што вялі ў Мінск, — Гарадзішчанскі і Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя маёнтак Сляпянка належаў князям Радзівілам. Пазней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагоддзя Аляксандр Янавіч Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладанні паміж двума сынамі — Станіславам (?—1812) і Мельхіёрам (1775—1842). Так на карце Мінскага павета з’явіліся адразу дзве Сляпянкі — Вялікая Сляпянка і Малая Сляпянка. Пасля смерці Станіслава Вялікая Сляпянка дасталася яго сыну Эдварду (1793—1872), стрыечнаму брату мастака Валянціна Ваньковіча.
Сядзібны комплекс сфарміраваны ў 1-й пал. XIX ст. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, перапланаваны ў 1896 г. садаводам В. Кроненбергам. Цяпер з’яўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.
== Архітэктура ==
Двухпавярховы Т-падобны ў плане палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапетам. Тарцовыя сцены аформленыя трохвугольнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дома дэкараваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі і інш. Унутраная планіроўк