Шыфр : 112Г000562
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1920 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_ансамбль_Плятэраў_(Заполле)

Запо́лле (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.

== Гісторыя ==
Першыя згадкі адносяцца да 1488 года.
У 1496 Вайвошка Разіевіч атрымлівае ад пінскіх князёў дазвол на продаж Заполля Федзьку Тышкевічу, пазней яно перайшло ва ўласнасць Друцкіх-Любецкіх. Пасля замужжа Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска пераходзіць да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленні фальварак пераходзіць у спадчыну да іх сына Вандаліна. Вандалін жа аддае Заполле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 годзе выходзіць замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Заполля быў іх сын Стэфан Мар’ян Вандалін.
У Заполлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Памятны візіт адбыўся ў 1784 годзе. На запольскім полі быў праедзены агляд войскаў, затым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.
У час Вялікай Айчыннай вайны сядзібу займалі салдаты вермахта, пасля вайны выкарыстоўвалася як жылая. Будынак захаваўся і зараз.
2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў

== Славутасці ==

Сядзібна-паркавы ансамбль Плятэраў (1920) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000562

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.

Шыфр : 112Г000562
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1920 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_ансамбль_Плятэраў_(Заполле)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.