Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Зэляў
Дата страты : 1943

Сядзіба Зэляў — рэшткі сядзібы ў Люціне, Валожынскі раён, Мінская вобласць.

== Гісторыя ==
Першым гаспадаром быў Врольд Зэль, які сябраваў з нашчадкамі В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Пасля яго смерці, з 1934 года кіравала гаспадаркай дачка Зося Зэль, якая любіла ездзіць вярхом на кані, трымала вялікую ферму, мела млячарню. У 1939 годзе Зося ўзяла шлюб з польскім афіцэрам, цырымонія адбывалася ў тупальскай капліцы. Малады муж неўзабаве апынуўся на польска-германскай вайне. А ў 1940 годзе ў «Зэлішкі» савецкая ўлада канфіскавала ўсю маёмасць, а ўладальніца са старэнькай маці выехалі ў Польшчу.
У 1943 годзе партызаны з Налібоцкай пушчы спалілі будынак, баючыся, што ён стане надзейнай крэпасцю для ворагаў.
У чэрвені 2018 года рэштак сцен сядзібы ўжо не было.

== Зноскі ==

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Зэляў
Дата страты : 1943
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
TAGS