Сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры барока ў в. Лявонпаль (Мёрскі раён) на левым беразе Заходняй Дзвіны.
== Гісторыя ==
Створаная ў 1750 г. па заказе берасцейскага ваяводы М. Лапацінскага. Архітэктар А. Гену (магчыма, Т. Жаброўскі). За ўдзел Лапацінскіх у паўстанні 1831 г. разрабаваная і разбураная казакамі. У 1842—1845 гг. секвестраваная за пратэсты з боку ўладальнікаў і сялян супраць скасавання уніі.
Сядзіба выкарыстоўваецца як прафілакторый Мінскага інстытута культуры.
== Касцёл Хрыста Валадара ==
У 1919 годзе гаспода адрамантаваная і прыстасаваная пад касцёл.
Была адведзеная цэнтральная прамавугольная у плане двухсветлавая зала (былая бальная) на франтальным фасадзе завершана фігурным франтонам, над якім у 1920-я гг. надбудавана сігнатурка з крыжом (адноўлена ў канцы 20 ст.). Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка сіметрычна-восевая, трохчасткавая. Цэнтральны двухпавярховы аб’ём і аднапавярховыя 6акавыя крылы аб’яднаны папярочным корпусам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі..
== Архітэктура ==
З заходняга і паўднёвага бакоў сядзібы ўчастак агінае канал. Ансамбль мае сіметрычна-восевую кампазіцыю. Цэнтральнае месца ў кампазіцыі комплексу займае сядзібны дом. На восі сядзібы была пастаўленая ўязная брама з элементамі дарычнага ордара, пабудаваная на пачатку XIX ст. у стылі класіцызму (не збераглася).
Гаспода — мураваны аднапавярховы будынак з сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай структурай і двухпавярховай цэнтральнай часткай, накрытай двухсхільным дахам з фігурнымі франтонамі на тарцах. Бакавыя выцягнутыя крылы з двухсхільнымі дахамі выступаюць на галоўным і дваровым фасадах глыбокімі рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Будынак мае высокі цокаль з лучков