Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_ансамбль_Валадковічаў_(Іванск)

Сядзібна-паркавы ансамбль Валадковічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XIX — пачатку XX стст. Пабудаваны В. І. Валадковіча ў Іванску Чашніцкага раёна

== Гісторыя ==
На мяжы XVIII-XIX стст. Валадковічы пабудавалі ў Іванску аднапавярховы асабняк. Ён меў план моцна выцягнутага прамавугольніка і стаяў на высокіх падвальных памяшканнях з квадратнымі вокнамі. На фасадзе будынка выдзяляліся два ідэнтычныя порцікі, кожны з якіх складаўся з чатырох калон. Порцікі завяршаліся трохкутнымі франтонамі з невялікімі вакенцамі. Сціплыя сцены ўпрыгожвалі вялікія вокны, падзеленыя на восем квадратных частак. Гмах быў пакрыты гладкім двухскатным гонтавым дахам. У гэтым будынку Валадковічы жылі да канца XIX ст.
У канцы XIX — пачатку XX стст. Валадковічы побач са старым узвялі новы вялікі двухпавярховы асабняк без стылю, умацаваны па кутах падпоркамі (кантрфорсамі).
Унутраная прастора будынка нагадвала кляштар (манастыр). Новы асабняк узводзіўся, галоўным чынам, дзеля размяшчэння там калекцый і сямейных рэліквій. Іх збіралі некалькі пакаленняў, а найбольш — апошні ўладальнік Іванска — Вінцэнт Валадковіч. Вялікая, падобная на трапезную, сталовая зала новага палаца была завешана сямейнымі партрэтамі, вельмі рознымі па якасці.
Сямейныя калекцыі захоўваліся ў арачных сутарэннях палаца. Адна зала з прыстаўленымі да сцен дубовымі шафамі, сягаючымі да столі, прызначалася для бібліятэкі і сямейнага архіву. У бібліятэцы меліся галоўным чынам старадрукі ў скураным пераплёце. У архіве, апрача сямейных дакументаў, знаходзіліся матэрыялы па гісторыі Рэчы Паспалітай, асабліва якія тычыліся яе паўночна-ўсходніх земляў. Тут была значная частка архіву полацкіх езуітаў, перапіска кароннага падканцлера Гераніма Радзеёўскага з каралём Янам Казімірам, лісты Марыны Мніша

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_ансамбль_Валадковічаў_(Іванск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.