Шыфр : 412Г000113
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Маёнтак_Падароск

Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў, Сядзібна-паркавы комплекс Бохвіцаў — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя ў в. Падароск Ваўкавыскага раёна.
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя ==

Першымі вядомымі ўладальнікамі Падароска былі Клочкі, а з сярэдзіны XVIII ст. маёнткам валодалі Грабоўскія, якія і збудавалі першую мураваную сядзібу. 25 кастрычніка 1843 года Падорск набываюць Яўстах і Альжбета Пухальскія. У 1861 годзе Альжбета Пухальская адпісала маёнтак пляменніку Альбіну Чачоту з Асташына, ад яго Падароск перайшоў дачцэ Альжбеце, названай так па хроснай маці.
У 1875 годзе 22-гадовая Альжбета ўзяла шлюб з 33-гадовым Раманам Бохвіцам, сынам вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца (1799—1856). У 1890 годзе да маёнтка Падароск, разам з маёнткамі Вярусін і Рудава, уласнасці Альжбеты Бохвіц, належала 1940 дзесяцін зямлі. Гэта быў адзін з найлепш арганізаваных маёнткаў Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.
Апошнім уладальнікам быў сын Альжбеты і Рамана Атон Бохвіц (1880—1939) — выпускнік Сельскагаспадарчай акадэміі ў Празе, які ў 1939 годзе быў арыштаваны і памёр у турме ў Ваўкавыску.
У савецкі час у палацы спачатку размяшчалася сярэдняя школа, пазней будынак быў падзелены паміж калгасным праўленнем і музычнай школай. З пачатку 2004 года будынак пуставаў і паступова занепадаў.
З 2012 года будынак рыхтавалі да продажу, а ў 2013 годзе праз аўкцыён комплекс набыў прадпрымальнік з Расіі Павел Падкарытаў, які плануе стварыць у сядзібе першы ў Беларусі музей шляхты і турыстычную інфраструктуру.

== Палац і пабудовы сядзібна-паркавага комплексу ==

Комплекс былога маёнтка ў Падароску раздзелены на дзве часткі дарогай з Ваўкавыска на Ружаны. На захад ад дарогі знаходзіцца абнесены агароджай палацава-паркавы комплекс (лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю), на ўсход ад дарогі — былы гаспадарчы двор, які гісторыка-культурнай каштоўнасцю не лічыцца. Ад уласна Падароска комплекс аддзелены рэчкай Зяльвянкай.
Сядзібны дом з мезанінам, як думаюць, пабудаваны ў канцы XVIII ст. Грабоўскімі. Мясцовыя жыхары сцвярджалі, што раней на пячным дымаходзе палаца быў металічны сцяжок з датай «1768». Аднапавярховы прамавугольны ў плане выцягнуты будынак мае сіметрычную кампазіцыю з двухпавярховай мураванай цэнтральнай часткай, вылучанай на галоўным фасадзе глыбокім порцікам з трохвугольным франтонам, які быў прыбудаваны ў 2-й палове ХІХ ст. па праекце віленскага архітэктара Лубы. Драўляныя бакавыя крылы атынкаваны і накрыты высокімі вальмавымі дахамі. У рашэнні порціка спалучаюцца слупы, калоны, аркада (на першым паверсе), якая падтрымлівае шырокую тэрасу. Уваход аформлены паўратондай з балконам над ёй. Прамавугольныя вокны аздоблены прафіляванымі ліштвамі. З тыльнага боку будынка была тэраса з невысокай балюстрадай, якая не захавалася. Унутраная планіроўка анфіладна-калідорная, змененая ў пасляваенныя часы.
Па цэнтральнай восі галоўнага ўвахода ў дом р

Шыфр : 412Г000113
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Маёнтак_Падароск
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.