Шыфр : 613Г000276
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Чаховічаў_(Трусавічы)

Сядзібна-паркавы комплекс Чаховічаў — рэшткі сядзібы ў Трусавічах, Лагойскі раён, Мінская вобласць. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Да другой паловы XIX ст. Трусевічы — адзін з дзевяці фальваркаў маёнтка Арамовічаў у Бясядах. У канцы стагоддзя атрымаў у спадчыну старэйшы сын Сігізмунда Чаховіча Мечыслаў, які пабудаваў сядзібу ў простых эклектычных формах. У яе планіроўцы выяўляюцца матывы бацькоўскай сядзібы ў Бясядах, візуальныя сувязі з навакольным асяроддзем.
Займае жывапісны ўзгорак, схіл якога спускаецца да невялікага вадатоку з двума сіметрычна размешчанымі штучнымі вадаёмамі. З двух процілеглых бакоў і розных восях да цэнтру сядзібы вядуць сярод поля ўязныя алеі, якія надаюць невялікай сядзібе веліч. Паўднёвая алея з лістоўніцы (захаваліся 17 дрэў) перасякае дамбу; паўночная (з таполі канадскай «Marilandica») пачынаецца ў полі каля вялікага замшэлага валуна вышынёй 1,5 м. Цагляны атынкаваны сядзібны дом з верандай размяшчаўся сярод невялікага (каля 2 га) пейзажнага парка. У плане меў форму прамавугольніка, ахопленага з трох бакоў алеямі і адкрытага ў бок поймы. На адной з палян стаялі гіганцкія арэлі. Паркавы дрэвастой складзены глёгам, ясенем, дубам, бярозай, адзінкава сустракаецца ёлка.
Сядзібны дом згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У ім размяшчалася пагранічная застава. Не захаваліся карпусы спіртзавода і другія будынкі сядзібы. Засталася толькі арыгінальная лядоўня, пабудаваная з бутавага каменя. Каменем выкладзены і скляпеністая столь. У гады вайны выкарыстоўвалася партызанамі для выпечкі хлеба.

== Зноскі ==

Шыфр : 613Г000276
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Чаховічаў_(Трусавічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.