Шыфр : 613Г000511
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : другая палова ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Ельскіх_(Дудзічы)

Ду́дзіцкі сядзі́бна-па́ркавы ко́мплекс — колішні сядзібна-паркавы комплекс у вёсцы Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Належаў Прозарам, Ельскім і Уніхоўскім. Тэрыторыя былой сядзібы і рэшткі воднай сістэмы з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя ==

Развіццё маёнтка звязана з Заранскімі-Горбаўцамі, якія ў канцы XVII ст. атрымалі Дудзічы пад заклад, а ў сярэдзіне XVIII ст. сталі поўнымі яго гаспадарамі. У 1767 годзе ўласнасць перайшла ў якасці пасагу жонкі Аляксандры Заранка-Горбаўцавай да Юзафа Прозара, ковенскага кашталяна. Новы ўладальнік пабудаваў драўляны дом, у якім жыў пастаянна, адкрыў двухкласную школу, запрасіў з Германіі майстроў, якія навучалі сялян рамёствам. У спадчыну атрымала маёнтак дачка Прозара Роза. У 1795 годзе яна выходзіць замуж за Станіслава Ельскага, маршалка Ігуменскага павета. Пасля смерці Станіслава ў 1819 годзе маёнтак пераходзіць да яго сына, Карла. Пасля смерці Карла маёнтак пераходзіць да яго сына, Міхала Ельскага. Адзіная дачка Міхала выйшла замуж за Януша Уніхоўскага. Уніхоўскія сталі апошнімі ўладальнікамі Дудзічаў.

== Архітэктура ==

Дудзіцкая сядзіба пабудаваная на рацэ Пціч Юзафам Прозарам у формах позняга барока за два гады (1767—1769). Сядзіба займала прыгожую мясцовасць: тэрасу і пойму ракі Пціч. Выцягнутая кампазіцыйная вось праходзіла перпендыкулярна да тэрасы. Уздоўж яе размяшчалася доўгая ўязная ліпавая алея, па якой праходзіў стары тракт праз раку на Рудзенск. Парадны двор не замыкаў восі, а быў размешчаны ў найбольш прыўзнятай частцы тэрасы. Уезд з алеі ў двор фіксаваўся брамай. У рад з пілонамі брамы з левага боку расло шэсць вялікіх дубоў. Уезд у сядзібу меў выгляд ліпавай алеі са скразным праездам у першым ярусе свірна. Сядзібны дом, злучаны з афіцынамі кароткімі пераходамі, утвараў курданёр, адкрыты ў бок уезда. У правай афіцыне да 1884 года была капліца, у левай — жылыя пакоі.
Драўляны дом меў высокі цокаль і быў пакрыты чатырохсхільным дахам, флігелі мелі аднасхільныя дахі, якія спускаліся да тыльных фасадаў. Характэрным элементам палаца XVIII ст. былі высокія вокны. Планіроўка будынка была сіметрычнай, уключала 20 вялікіх і высокіх пакояў. Акрамя сямейных партрэтаў у доме знаходзілася шмат старадаўніх рэчаў.
За домам на дзвюх тэрасах размяшчаўся рэгулярны парк у выглядзе невялікіх баскетаў, абнесеных па перыметры ліпамі. Адсюль адкрываўся від на пойму ракі, дзе размяшчаўся ніжні парк, да якога па схіле тэрасы вялі каменныя прыступкі. З усходняга боку была бачная сядзіба Ельскіх у Замосці, за ракой — фальварак Зыкава.
У аснове планіровачнага вырашэння ніжняга парка была задзейнічаная арыгінальная водная сістэма ў пойме Пцічы, дзе рака робіць выгін. Водную сістэму складаюць чатыры каналы ўздоўж рэчышча, два — ўздоўж дарогі, вельмі высокая насыпаная дарога з дамбамі, шлюзамі, якія ўтвараюць некалькі астравоў. На адным з астравоў месцілася альтанка. Калі ўзровень вады падымаўся высока, пачынала працаваць турбіна млына. Млын меў буйн

Шыфр : 613Г000511
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : другая палова ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Ельскіх_(Дудзічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты