Шыфр : 412Г000464
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак XV–XVII стагоддзе,ХIХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_О’Руркаў

Сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў — сядзібна-паркавы комплекс ва Уселюбе.

== Гісторыя ==

Сядзіба з відам на раку Плісу пабудавана Іосіфам О’Руркам у 2-й палове XIX ст. Адпавядала традыцыям позняга класіцызму. З усходняга боку да сядзібы вяла пад’язная алея, з заходняга — знаходзілася капліца, з паўднёвага — парк плошчай каля 10 га, які перасякалі шматлікія прагулачныя алеі і дарожкі.

Апошнім уладальнікам ся­дзібы быў граф Карл Мар’ян Аляксандр О’Рурк (1864—1946), мясцовыя жыхары называлі яго граф Караль. Карл Мар’ян быў жанаты з графіняй Марыяй з Тышкевічаў, якая памерла ў Варшаве ў 1926 годзе, дзяцей у шлюбе не было.

== Парк ==

Сядзібны парк закладзены ў XIX ст. Узор паркавага мастацтва пейзажнага стылю. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Плошча парку складае 11 га. На паўночным усходзе на ўзвышшы стаяў сядзібны дом (не збярогся), на ўсход ад яго была рэгулярная частка парку, на захад — пейзажная з вялікім лугам, вадаёмамі, дэкаратыўнымі групамі і асобнымі дрэвамі. На беразе вялікага штучнага вадаёма пастаўлены новы сядзібны дом, разбіты пладовы сад.
Парк добра збярогся. Кампазіцыя парку заснавана на кальцавых дарожках-маршрутах. У дрэвастоі больш за 30 відаў дрэў і кустоў, з экзотаў растуць піхта сібірская, лістоўніца еўрапейская, арэх шэры і інш.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Уселюбскі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Шыфр : 412Г000464
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : пачатак XV–XVII стагоддзе,ХIХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_О’Руркаў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты