Шыфр : 413Г000358
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Ромераў_(Мажэйкава)

Сядзібна-паркавы комплекс Ромераў — часткова захаваны помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя ў Мажэйкаве, Лідскі раён, Гродзенская вобласць. Палац пабудаваны ў 1880 годзе ў стылі позняга класіцызму. Да нашых дзён захаваліся некалькі іншых пабудоў былой сядзібы рознай ступені захаванасці і рэшткі парку. Сядзіба ўключана ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Лідскага раёна, як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння..

== Гісторыя ==

На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў маёнтак Мажэйкава, вядомы з пачатка XVI стагоддзя, быў набыты родам Кастравіцкіх, якія пабудавалі тут сядзібу. Дачка Рамуальда Кастравіцкага Казіміра выйшла замуж за Аляксандра Брахоцкага і атрымала маёнтак у пасаг. Па адной з версій яе маці была Эмілія Ромер з дваранскага роду Ромераў, па іншай версіі Ромерам быў першы муж Казіміры. У першую чаргу гэтыя спробы «знайсці Ромераў» сярод гаспадароў сядзібы звязаныя з тым, што за сядзібай Мажэйкава замацавалася імя «сядзіба Ромераў», прытым што сапраўднымі ўладальнікамі маёнтка ў XIX стагоддзі, калі і былі выбудаваныя сучасныя будынкі сядзібы, былі Кастравіцкія і Брахоцкія. Апошнім гаспадаром сядзібы быў народжаны тут у 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра.
Пад канец XVIII — пачатку XIX стагоддзя быў пабудаваны вялікі мураваны двор. Аляксандр Брахоцкі працягнуў будаўніцтва і канчатковы выгляд сядзіба прыняла ў 1908 — 1910 гадах.
У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што без праектнай дакументацыі, дазволу Міністэрства культуры Беларусі і мясцовага выканаўчага органа праводзіліся рамонтныя работы па абнаўленні фасадаў склада і інтэрната, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

== Цяперашні час ==
Пасля вайны ў сядзібным доме размяшчаліся дырэкцыя саўгаса і клуб. У 1980-я гады былі праведзены работы па аднаўленні сядзібы, аднак у ходзе работ моцна пацярпеў сядзібны парк, была высечана вялікая колькасць дрэў. У цяперашні час у сядзібе размяшчаецца праўленне сельсавета, а парк належыць мясцоваму саўгасу.

== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане мураваны аднапавярховы флігель вырашаны ў формах класіцызму, замест гонту быў пакрыты бляхай, зроблена ўнутраная перабудова. У левай палове дому змяшчаўся вялікі хол, сцены былі ўпрыгожаны аленімі рогамі і ваўчынымі галовамі. У правай палове — чатыры пакоі, найвялікшым з якіх была сталовая.
Двухпавярховы квадратны ў плане лямус размешчаны ў паўночнай частцы сядзібы. Першы паверх мураваны, другі драўляны. Галоўны тарцовы фасад вылучаны порцікам і трохвугольным франтонам.

Будынак стайні прамавугольны ў плане. Галоўны фасад яго дэкараваны двума двухкалоннымі порцікамі і люкарнамі

Шыфр : 413Г000358
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Ромераў_(Мажэйкава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты