Шыфр : 412Г000104
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Сегліцаў_(Краскі)

Сядзіба Сегліцаў — сядзібна-паркавы ансамбль у в. Краскі Ваўкавыскага раёна. Прыклад сядзібна-паркавага мастацтва. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Барыс Лазука назваў палац вышэйшай кропкай у развіцці неагатычнага напрамку ў свецкай архітэктуры Беларусі.

== Гісторыя ==
Сфарміравана ў XIX-пачатку XX стагоддзя.
Савецкі час не пашкадаваў Краскі. У будынку размясціўся спачатку касцёвасухотны, а пасля лёгачны санаторый. Некаторы час у панскім маёнтку жылі алкаголікі — тут быў лячэбна-працоўны прафілакторый. З часу незалежнасці будынак пачаў развальвацца і стаяў у аварыйным стане. У пачатку 2010 г. расійскі бізнесмен Вадзім Генадзевіч Селіхаў з горада Салехард Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі купіў стары панскі маёнтак за 300 мільёнаў рублёў ($100 тысяч).

== Размяшчэнне і склад ансамбля ==
Размешчана на заходняй ускраіне вёскі на левым беразе р. Зяльвянка. Уключае сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк, сажалку. Уся тэрыторыя (50,2 га) падзелена на 2 часткі: паўночна-заходнюю, якую займае лесапарк, і паўднёва-ўсходнюю, дзе размешчаны асноўныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, вакол іх — пейзажны парк. Кампазіцыйны цэнтр — сядзібны дом, арыентаваны галоўным фасадам на поўдзень. Уязную алею перасякае р. Зяльвянка.

== Сядзібны дом ==
Сядзібны дом складаецца з драўлянага аднапавярховага і мураванага аб’ёмаў. Драўляны пабудаваны ў 1839 годзе. Прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з анфіладнай планіроўкай жылых памяшканняў. Да ўсходняга тарца ў 1905 годзе прыбудаваны мураваны аб’ём. У палацы агулам больш за дваццаць пакояў.

== Зноскі ==

Шыфр : 412Г000104
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Сегліцаў_(Краскі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты