Архітэктурны стыль : неаготыка
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Слізняў_(Новадзевяткавічы)
Дата страты : 1944

Сядзібна-паркавы комплекс Слізняў — незахаваная сядзіба роду Слізняў у аграгарадку Новадзевяткавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

== Гісторыя ==

У 1677 Тэадор Мялешка прадаў сваю частку маёнтка Дзевяткавічы Аляксандру Казіміру Слізню. З гэтага часу і да 1939 года гаспадарамі Дзевяткавіч становяцца прадстаўнікі шляхецкага роду Слізняў. За 250 з лішнім гадоў Дзевяткавічы змянілі многіх уладальнікаў з роду Слізняў.

У сярэдзіне 19-га стагоддзя Альфрэд Слізень узводзіць у Новадзевяткавічах магутны замак на «англійскі густ». Будынак не захаваўся, але да нас дайшла акварэль Напалеона Орды 1860-х гадоў, дзе палац намаляваны з тыльнага боку.
У палацы была найбагацейшая бібліятэка, кнігі ў якой збіралі на працягу 5 стагоддзяў.
Палац знік у 1944 годзе: яго ўзарвалі партызаны. Часткова захаванае паўночнае крыло былога палаца займае кантора саўгаса.

== Архітэктура ==
Велічны трохпавярховы будынак накрыты «старапольскім» мансардавым дахам: з тарца ўзвышаецца прамавугольная ў сячэнні вежа, прыгонны характар ​​якой узмацняецца навіслымі па кутах круглымі пінаклямі і зубчастым парапетам. На вежы меўся флагшток, вымпел якога сведчыў аб прысутнасці ў палацы ўладальніка. Супрацьлеглы тарэц будынка завяршылі дзве двух’ярусныя вуглавыя вежы з зубчастымі парапетамі. Прыгонную сярэдневяковую суровасць будынка некалькі змякчала прыбудаваная з тарцовага боку зашклёная аранжарэя.

== Парк ==
Перад палацам быў парк рэгулярнай планіроўкі, які велічнай ліпавай алеяй злучаўся з касцёлам.
Плошча 12 га. Пейзажны. Парадавая частка мела сіметрычна-восевае рашэнне. На аснове кампазіцыйнай восі размяшчаліся палац, парадны партэр, фіксаваны бакавымі флігелямі, доўгая ўязная алея. Аснова кампазіцыі пейзажнай часткі — вялікая цэнтральная паляна, фланкіраваная дрэвавымі групамі. Водная сістэма — сажалкі, злучаныя пратокамі ў пойме р. Грыўда. 3 поўдня да парку прымыкае сад. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, фон складаюць ясень і вольха. 3 экзотаў растуць рабіннік рабіналісты (Sorbaria sorbifolia), снежнаягаднік белы (Symphoricarpos albus), конскі каштан звычайны (Aesculus hippocastanum). Парк збярогся часткова.

== У мастацтве ==
Захавалася акварэль Напалеона Орды 1860-х гадоў, дзе палац намаляваны з тыльнага боку. Драўляны двор (сядзіба адміністратара маёнтка) змешчана на ілюстрацыі ў выданні «Przez Kraj Ludzi, Zwierząt i Bogów» Ф. Асяндоўскага.

== Цікавы факт ==
Ужо пасля знішчэння палаца, у яго вежы насяляла вялікая калонія турухтанаў.

== Галерэя ==

=== Гістарычная графіка ===
Малюнкі К. Чарноцкага

=== Гістарычныя здымкі ===
Старыя здымкі

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Девятковичская усадьба и ее владельцы (XV—XX века) / Федорук А. Т. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. І. Стаброўскага; [Склад.: Д. С. Аляшкевіч, І. П. Крэнь; Рэдкал.: І. П. Крэнь (адк. рэд.) і інш.]. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — 391 с. — С. 92 — 104. — ISBN 985-6602-22-X.

Архітэктурны стыль : неаготыка
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Слізняў_(Новадзевяткавічы)
Дата страты : 1944
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings