Шыфр : 513Г000465
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1867
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібны_дом_(Клімавічы)

Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх — будынак у Клімавічах, размешчаны па вул. Савецкай, 69. Пабудаваны ў 1867 г. у псеўдарускім стылі. Помнік драўлянага дойлідства XIX ст.
У асабняку да Кастрычніцкай рэвалюцыі жыла з сям’ёй Марыя Мікалаеўна з Мяшчэрскіх, жонка апошняга клімавіцкага павятовага маршалка Мікалая Бекмана. Пазней сям’ю перасялілі ў невялікі ўбогі домік на ўскраіне горада.

== Архітэктура ==
Драўляны аднапавярховы амаль квадратны ў плане будынак з прыбудовай у паўнёва-заходняй частцы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная частка вылучаная мансардай з кілепадобным франтонам, поле якога падзелена крыж-накрыж прафіляванымі сцяжкамі, упрыгожанае разнымі накладнымі дэталямі, ламанымі лесвічнымі стужкамі. Бакавыя часткі завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Шырокая паласа фрызу дэкарыраваная разьбой у выглядзе карункаў. Вокны лучковыя, на галоўным і паўднёвым фасадах упрыгожаныя разнымі ліштвамі. Планіроўка калідорная. З паўночнага боку размешчаны вестыбюль з лесвіцай у мансарду.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 513Г000465
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1867
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібны_дом_(Клімавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.