Шыфр : 112Д000401
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец XVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібны_дом_(Кобрын)

Сядзібны дом — будынак у Кобрыне, размешчаны па адрасе вул. Суворава, 16. Помнік архітэктуры класіцызму. У будынку размешчаны ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.

== Гісторыя ==

Пабудаваны да 1794 г. у Кобрыне з дрэва. Аўтар праекта і першы гаспадар дома не вядомы. Верагодна, пасля задушэння паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі дом быў канфіскаваны ў яго гаспадароў, таму што ў канцы 1795 г. ён пуставаў ужо. З 1797 г. у ім жыў А. Сувораў. У 1860 г. у доме жыў адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. генерал Р. Траўгут. Разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. Адноўлены ў 1948 г. і прыстасаваны пад ваенна-гістарычны музей. Рэстаўрыраваны ў 1980 г.

== Архітэктура ==

Прамавугольны ў плане аднапавярховы драўляны будынак накрыты гонтавым вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага і дваровага фасадаў вылучаная ў цэнтры ганкамі (на чатырох слупах), завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Сцены атынкаваныя, з прамавугольнымі вокнамі і акаванымі аканіцамі. Планіроўка анфіладная. Абапал галоўнага ўваходу дзве гарматы 1812 г. Перад домам у 1848 г. устаноўлены бронзавы бюст Суворава (скульптар П. Кюферле).

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў

Шыфр : 112Д000401
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец XVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібны_дом_(Кобрын)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings